ГОРАД МОДЫ

 

Ptak Fashion City- гэта адзіны ў Еўропе Горад Моды. Найбуйнейшы у Еўропе гандлёвы комплекс, які аб'ядноўвае ў сабе продаж оптам і ў розніцу. На яго тэрыторыі знаходзяцца больш за 2 500 фірмаў вытворцаў адзення, у асноўным гэта польскія вытворцы. На працягу года больш за 7 000 000 кліентаў з усяго свету наведваюць гэта ўнікальнае месца.

Ptak Fashion City- гэта месца гандлю паміж вытворцамі, імпарцёрамі і пакупнікамі з усяго свету. Гэта цэнтр экспарту польскага адзення на сусветны рынак. На сённяшні дзень Горад Моды займае плошчу 250 000 м2, а ў планах на наступныя 10 гадоў новыя буйныя інвестыцыі. Горад Моды таксама ўключае ў сябе склады тканін, швейных вырабаў і тд.

 

Горад Моды складаецца з некалькіх гандлёвых комплексаў: гандлёвы цэнтр Ptak, дом моды польскіх вытворцаў Ptak Moda і аутлет Ptak Outlet. Гандлёвы цэнтр PTAK сваю дзейнасць пачаў у 1993 годзе. На яго тэрыторыі налічваецца больш за 2 500 фірмаў- вытворцаў і імпарцёраў адзення. Гандлёвы цэнтр Ptak займае большую частку тэрыторыі Горады Моды, з'яўляючыся цэнтрам экспарту польскага адзення на сусветны рынак. Размяшчэнне аб'екта на скрыжаванні аўтастрады A1 і хуткаснай магістралі S8 забяспечвае хуткі і зручны доступ для кліентаў з любой часткi краіны.


 

PTAKMODA.COM - гэта месца, дзе вытворцы адзення заключаюць тысячы здзелак і сустракаюцца з пакупнікамі з усяго свету. Продаж можа ажыццяўляцца і ў традыцыйны спосаб- купля ў аптовым складзе, так і праз інтэрнэт пры дапамозе платформы В2В. Асноўная задача Ptakmoda.com- гэта актыўная рэклама і продаж вырабаў польскіх вытворцаў адзення пры дапамозе прэзентацый іх калекцый на найбуйнейшых сусветных выставах моды.

 

 

PTAK OUTLET - гэта найбуйнейшы аутлет ў Польшчы і адзіны ў Лодзінскам ваяводству. Ptak Outlet- гэта 33 000 м2 гандлёвай плошчы і больш за 100 крам, якія прапануюць тавары сусветных брэндаў па цэнах мінімум на 30% ніжэй коштаў на тыя ж тавары ў іншых гандлёвых цэнтрах..